Гарачы каментар Раманчук: «Да прэзідэнцкіх выбараў Румас не дасядзіць»


Рост беларускай эканомікі ўжо налета, паводле экспертаў МВФ, спаволіцца ажно ў 7 разоў. Таксама ідзе гаворка, што Беларусь па тэмпах эканамічнага росту патрапіць у лік аўтсайдараў. Чаму лічбы эканамістаў МВФ і дзяржаўных эканамістаў так разыходзяцца? Размаўляем з эканамістам Яраславам Раманчуком.

«Калі сёння мы бачым, што намінальныя даходы, заробкі выраслі на 14 адсоткаў, а выдайнасць працы на 1,3 адсотка, калі мы бачым, што і прамысловасць у стагнацыі, і сельская гаспадарка… Спадар Румас кажа: як так, экспарт у нас упаў, прамысловасць нічога не можа зрабіць, а вы, звяртаючыся да міністраў, губернатараў і працаўнікоў амбасадаў Беларусі, не робіце сваю працу. Гэта значыць адно: ужо трэба рыхтавацца да адстаўкі Румаса і яго каманды. […]

Думаю, да прэзідэнцкіх выбараў Румас не дасядзіць, таму што такой слабой палітыкі, як мы сёння бачым, нават у дачыненні не толькі да Расеі, а ў дачыненні да дзелавога клімату, да інвестараў, да МВФ, даўно не было. Безумоўна, сёння відавочна, што ўрад Кабякова быў мацнейшы, чым урад так званага рэфарматара Румаса…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Сяргей Падсасонны belsat.eu

Фота: government.by

Глядзі таксама
Каментары