Раман Якаўлеўскі: Лукашэнка мае амбіцыі міратворцы і не толькі на Данбасе


Была Вена – цяпер Бялград. Аляксандр Лукашэнка ў Сербіі сёння і заўтра. У планах перамовы з прэзідэнтам Аляксандрам Вучычам у вузкім і пашыраным складзе. Шэраг іншых высокіх спатканняў. Гаворка пра палітычны дыялог ды эканамічную супрацу. Гэтымі днямі Белград прымае і беларуска-сербскі бізнес форум. Сербія – кандыдат каб быць сябрам Еўразвязу з 2012 года, а таксама мае дамову аб супрацы з НАТО, хаця не з’яўляецца чальцом альянсу. А таксама вядомая сваймі прарасейскімі настроямі. Ці візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Бялград – выпадковасць?

На гэтую тэму паразмаўляем з палітычным аглядальнікам Раманам Якаўлеўскім:

«На мінулым тыдні адбылася сустрэча АДКБ у Бішкеку, на ім акцэнтавалася ўвага на ўзмацненне міратворчай ролі арганізацыі. Афіцыйны Менск апошнім часам вельмі адкрыта заяўляе аб сваіх амбіцыях міратворцы і не толькі на Данбасе. На маю думку гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца ў Бялградзе. Цікава і тое, што Аляксандр Лукашэнка 3 снежня сустракаецца з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам, а ўжо 4 снежня прэзідэнт Вучыч сустракаецца з Пуціным. Сённяшнія адносіны паміж Бялградам і Масквой абцяжараны шпіёнскім скандалам. Я мяркую, што Лукашэнка вырашае не толькі эканамічныя пытанні, але і мілітарныя пытанні паміж Беларуссю і Сербіяй».

Працяг размовы – у сюжэце.

Сяргей Падсасонны belsat.eu

Фото: president.gov.by