Belsat Music Live Раман Волазнеў у #BML – пра ломку голасу, джаз, Багдановіча і Мінкульт


Новы сезон аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» жывым сэтам адкрывае Раман Волазнеў.
Выканаўца здабыў сабе славу ў дзяцінстве, а цяпер запісаў першы дарослы альбом. У размове з вядоўцаю Міраю Шульц спявак і кампазітар распавядзе, як перажыў ломку голасу, як скарыстаў з прэзідэнцкай стыпендыі і што зрабіў бы, калі б апынуўся ў фатэлі міністра культуры. Акрамя песень з дыску «Мгновение» прагучаць знакавыя ў ягонай кар’еры беларускамоўныя творы.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Спі, малы сакол» (словы Янкі Лучыны, музыка Рамана Козырава)
  • «Остановись» (словы і музыка Рамана Волазнева)
  • «Актриса» (словы і музыка Мікіты Найдзёнава)
  • «Свяча» (словы Максіма Багдановіча, музыка Рамана Волазнева)
  • «Мгновение» (словы і музыка Рамана Волазнева)
Глядзі таксама
Каментары