Раман на заклад Юрыя Станкевіча

Неадназначны барысаўскі празаік Юрый Станкевіч выдаў новую кнігу «Паўночны вецер для спелых пладоў». Пісьменнік пазбягае публічнасці, таму інтрыгаю было, ці з’явіцца ён на ўласнай прэзентацыі. І ён прыехаў.

Аўтар змрочных антыўтопіяў і суворых аповедаў на балючыя тэмы, яго любяць за вострасюжэтнасць ды не прымаюць за радыкальныя правыя погляды. І вось новая правакацыя – Станкевіч нечакана напісаў раман пра каханне. І зрабіў гэта, пайшоўшы ў заклад, паспрачаўшыся са сваім сябрам мастаком Алесем Пушкіным:ЮРЫЙ СТАНКЕВІЧ, ПІСЬМЕННІК:

«Неяк ён завітаў да мяне і кажа: ты пішаш шмат пра што, тэмы розныя, а пра каханне ты, пэўна, не можаш нічога напісаць. У цябе каханне абмяжоўваецца чыстай фізіялогіяй. Якраз такая спёка стаяла, і я кажу: давай на заклад, што напішу».

Невялікі раман узнік усяго за тры тыдні. Пісьменнік прызнаецца, што гісторыя на 90 адсоткаў аўтабіяграфічная, яна адбылася ў далёкія студэнцкія часы, але ў творы ёсць паралелі з сучаснасцю. І ўсё ж, ведаючы аўтара, наўрад ці можна разлічваць на рамантычнае сентыментальнае чытво.ЗМІЦЕР ВІШНЁЎ, ВЫДАВЕЦ:

«Я думаю, што сентыментальнасцю тут і не патыхае. І добра, сентыментальных пісьменнікаў у нас досыць, а вось такіх несентыментальных у нас мала».

Апроч раману, у кнізе дзве аповесці ранейшых гадоў – «Эрыніі» і «Песня пра Леніна», а таксама некалькі апавяданняў. Гэта ўжо пятая кніга Юрыя Станкевіча, што выйшла ў «Галіяфах». Выдавец Зміцер Вішнёў зрабіў яе асабліва прыгожаю, у цвёрдай вокладцы, бо ўпэўнены: яна галоўны прэтэндэнт на прэмію Гедройца.Іншыя тэмы: дуэт «Berta & Piano» ў клубе «Графіці»; гарадзенскі гурт «Дзецюкі» прэзентаваў на старонцы Tuzin.fm песню пра Тадэвуша Касцюшку.Аляксандра Дорская, Марыя Арцыбашава, Ірына Дарафейчук

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава