Рак забівае 18 тыс. беларусаў штогод


Паводле даследаванняў, з анкалагічных хваробаў беларускія жанчыны часцей за ўсё паміраюць праз рак малочнае залозы. Які цалкам вылечны, калі выявіць яго на ранніх стадыях. Для гэтага неабходна праходзіць рэгулярныя абследаванні. Але жанчынам пра гэта рэдка паведамляюць.

Актывісты праекту «Рукамі кранаць» вынаходзяць крэатыўныя метады барацьбы з ракам малочнае залозы ды інфармавання. Праўда, гэтага замала. Неабходна на дзяржаўным узроўні зарганізаваць адмысловую сістэму абследавання насельніцтва, або скрынінг. Пакуль у нашай краіне вядуць толькі пілотны праект скрынінгу ў некалькіх рэгіёнах. У большасці ж айчынных паліклінік і шпіталяў папросту няма апаратуры, адпаведна адукаванага персаналу і запланаванага часу ў медыкаў, каб рабіць гэткія даследаванні.

Паводле Сусветнае арганізацыi аховы здароўя, штогод у свеце ад раку памiрае амаль 9 млн чалавек. Што датычыць нашае краіны: штогод ад анкалагічных захворванняў сыходзіць больш за 18 тыс. асобаў. Мы запыталіся ў мінакоў на вуліцах сталіцы, чаму ад раку памірае гэтулькі шмат людзей.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Менчукі працягваюць пратэставаць супраць паркоўкі замест скверу.
  • Прадпрымальнікі з Ліды намагаюцца аднавіць справядлівасць.
  • Алег Агееў у рубрыцы «Партрэт праваабаронцы».

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам: