Гарачы каментар Пятрухін: У міліцыю мусяць браць лепшых і адэкватных


Сенсацыйны, інакш не назавеш, вырак прагучаў сёння ў судзе Маскоўскага раёну Берасця. Ужо былы міліцыянт Алег Самарчук атрымаў шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за тое, што летась збіў у пастарунку на горкі яблык двох мясцовых жыхароў. Нават самыя пацярпелыя прызналіся, што да канца не верылі, што іх крыўдзіцеля не адпусцяць на волю беспакаранага. Аднак цуды ўсё-ткі здараюцца: злачынца атрымаў сваё пакаранне, не ўратавалі нават пагоны. Між тым ламаў грамадзянам косткі Самарчук не адзін, а са сваймі калегамі, якіх следства чамусьці гэтак і не ідэнтыфікавала. Таму цуд атрымаўся гэткі абскубаны…

У «Гарачым каментары» – блогер і журналіст Сяргей Пятрухін.

«У міліцыю мусяць браць лепшых. Самых лепшых, самых адэкватных, самых прыстойных і прынцыповых людзей – тады нешта зменіцца. Але гэта задача кіраўніцтва», – адзначыў Сяргей Пятрухін.

Каментары