Гарачы каментар Пятая гадавіна першых смерцяў на Майдане. Акцыя ў Менску і першыя затрыманні


Пяць гадоў таму на Майдане гучаць стрэлы, якія цягнуць за сабой трагедыю – гінуць першыя асобы. Потым будуць і наступныя. Героі Нябеснай Сотні. Сярод іх таксама і беларус, адзін з першых загінулых на Майдане.

Актывісты сабраліся ўшанаваць памяць загінулых і ў Беларусі каля помніка Тараса Шаўчэнкі. Мерапрыемства арганізоўваў рух «Малады Фронт». З намі на сувязі журналіст Арцём Лява:

«Акцыя ўшанавання памяці Жызнеўскага адбывалася а 19 гадзіне. Дзяніс Урбановіч, Ніна Багінская, Вольга Нікалайчык выступалі, складалі кветкі, спявалі гімн Украіны, спявалі «Магутны Божа». Акцыя адбывалася ў прысутнасці вялікай колькасці міліцыі ў цывільным. Яны адразу папярэдзілі, што за ўдзел у акцыі людзі будуць затрыманыя…»

Ці быў патрэбны Майдан украінцам і чаму? Жыхары Менску разважаюць.

Вольга Паповіч, палітычная аглядальніца:

«Пратэстуючыя на Майдане проста хацелі, каб Украіна развівалася як дэмакратычная краіны, а за палітычным развіццём ішло б і эканамічнае развіццё. Украінцы проста хацелі лепш жыць. Ніхто не хацеў, каб паміралі блізкія, сябры, родныя. Але ўкраінцы выбралі барацьбу, паколькі тады інакш перамагчы той кірунак, які абраў Януковіч, было немагчыма. Цяпер Украіна, дзякуючы таму, што ўкраінцы не ішлі як пакорлівы статак, а выказалі свой супраціў той палітыцы, якую вёў Януковіч, цяпер ва Украіны з’явіўся шанец, нягледзячы нават на тое, што Украіна страціла частку сваіх тэрыторыяў, а на частцы тэрыторыяў ідзе вайна, якую вядуць расейцы на тэрыторыі Украіны…»

belsat.eu

Дзяніса Урбановіча і Вольгу Нікалайчык затрымалі пасля акцыі ля помніка Тарасу Шаўчэнку

Глядзі таксама
Каментары