Пясняр Беларусі

Ён не быў беларусам паводле паходжання – нарадзіўся на Урале, але праславіў беларускую песню на ўвесь свет. УладзІміру Мулявіну, заснавальніку легендарных «Песняроў», сёння споўнілася б 75.

Ён стварыў свой неверагодны для савецкага часу стыль: беларускія народныя песні сумясціў з музыкай, актуальнай у свеце. І зрабіў гэта чалавек фактычна без адукацыі: са Свярдлоўскай вучэльні яго выключылі за прыхільнасць да заходняй музыкі. «Песняры» былі першым савецкім гуртом, які выступаў у ЗША. Тыя гастролі абраслі легендамі, нібыта пахвалы чуліся нават ад Джона Ленана і Пола МакКартні. І гэта толькі дадало ансамблю і без таго фенаменальнай папулярнасці. Узгадвае крытык Зміцер Падбярэзскі: «Ён мітусіўся паміж творамі сурёзнымі і тымі творамі, якія патрэбныя публіцы, на якія пойдзе публіка. І за кошт гэтых «волагд», «цёшч» ён прымушаў публіку слухаць значна больш глыбокія, сурёзныя творы».Мулявін зрабіў гітамі вершы Купалы, Багдановіча ды іншых класікаў, стварыў першыя беларускія рок-оперы. БылІ напісаныя сотні кампазіцыяў, прычым праз жорсткую патрабавальнасць Мулявіна да рэпертуару шмат якія з іх ніколі не гучалі са сцэны і не захаваліся ў запісе.Зміцер Падбярэзскі: «Гэта вядомы факт, што пасля ягонай смерці з песняроўскай студыі зніклі восем вялікіх бабінаў працоўных запісаў. Я думаю, што яны ўсё ж такі знойдуцца калі-небудзь і мы пачуемтой матэрыял, які Мулявін баяўся выпускаць на сцэну».Сёлета да дня народзінаў Уладзіміра Мулявіна выйшла прысвечаная яму кніга «Сэрцам і думамі». У Расейскім тэатры ідзе спектакль «Пясняр». А ў сталічнай філармоніі сёння – вялікі канцэрт, дзе гучаць тыя самыя песні.ІНШЫЯ ТЭМЫ: Каляндар Гарадзеншчыны – як настольны «Фэйсбук». Імём Боўі – назваць Марс, а імём Лемі – хімічны элемент. Мэдыя-магнат Рупэрт Мэрдак жэніцца ў чацьвёрты раз.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава