Пуцін не вытрымаў ціску звязанага са стварэннем санкцыйнага «спісу Саўчанкі


Пазіцыя Расеі і гэтых ГРУшнікаў была абсалютна незразумелая, нейкага такога гераізму ніхто не можа адзначыць.

А вы ў Санкт-Пецярбурзе «горача вітаем» гэтае вызваленне, у нас тут прэс-сустрэча дэмакратычных прадстаўнікоў гораду з Андрэем Іларыёнавым.

Узгадвалі Вільню, Форум расейскай апазіцыі, дзе адзінай адзінагалосна прынятай рэзалюцыяй было патрабаванне вызвалення Саўчанкі і стварэнне «спісу Саўчанкі». Яго меў узначаліць асабіста Пуцін. Гэты санкцыйны спіс быў разасланы ўсім дзяржавам ЕЗ і не толькі. І вось Андрэй Іларыёнаў выразіў думку, што, магчыма, у выніку зʼяўлення гэтага спісу, які рыхтуецца, і была вызваленая Саўчанка.

Гэта наймацнейшы ціск, які не вытрымаў лідар гэтага рэжыму. Яму не хочацца асабіста ўзначальваць санкцыйныя спісы.«Белсат»: У такой сітуацыі ці змяніліся за апошні час настроі сярод расейцаў адносна Украіны? Ці так жа ірвуцца ў бой «за Наваросію» і гэтак далей. Як вы лічыце?Канстанцін Яршоў: Настроі радыкальна не змяніліся. Па-ранейшаму ў шмат каго ёсць эйфарыя адносна Крыму. Адносна таго, каб «ірваліся ў бой», гэта было толькі сярод пэўнага кантынгенту.