Пуцін не аслабіць хваткі


Ужо напрыканцы гэтага года ўладаў чакае жорсткае расчараванне. Крытычныя праблемы, якія гэтак востра стаяць напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, не развяжуцца – Расея ў гэтым не зацікаўленая.

Такое меркаванне ў эфіры праграмы «Размова ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам і Віталём Цыганковым выказаў кіраўнік беларускага Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў Арсень Сівіцкі.

«У канцы года беларускія ўлады будуць вельмі расчараваныя ўсімі гэтымі перамовамі з Расеяй, – выказаў здагадку госць праграмы. – Не трэба забываць, што ў канцы года нас чакаюць перамовы аб новым газавым кантракце, які больш важны з тактычнага пункта гледжання, чым усе гэтыя перамовы аб паглыбленні інтэграцыі, трыццаць адной дарожнай мапе, якія, на самай справе, нават калі і будуць падпісаныя, не маюць ніякіх юрыдычных наступстваў».

Пры гэтым палітолаг далёкі ад таго, каб змяншаць пагрозу. На ягоную думку, у Расеі і Беларусі прынцыпова розныя мэты. Чаму? Падрабязней – у «Размове ProContra» з Уладзімірам Мацкевічам і Віталём Цыганковым ды кіраўніком беларускага Цэнтру стратэгічных і вонкавапалітычных даследаванняў Арсенем Сівіцкім.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.