Пуцін назваў турэцкія ўлады «клікай» ды паабяцаў пакаранне


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGZTd0cldudkJCbHclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Вялікая Брытанія далучылася да міжнароднай кааліцыі супраць тэрарыстаў гэтак званай «Ісламскай дзяржавы». Знішчальнікі «Тарнада» каралеўскіх паветраных сілаў ужо нанеслі першыя авіяўдары па ісламістах. Тым часам баевікі працягваюць пагражаць тэрактамі Расеі.Брытанскі парламент цягам дзесяці гадзінаў спрачаўся: ці распачынаць вайсковую аперацыю ў Сірыі. Апазіцыя выступала супраць, бо паводле лейбарыстаў, авіяўдарамі справу не вырашыць.

ДЖЭРЭМІ КОРБІН, ЛІДАР ПАРТЫІ ЛЕЙБАРЫСТАЎ:«Цягам больш як года бамбаванняў «Ісламская дзяржава» значна не пацярпела. Яны ўвайшлі ў іракскія гарады Пальміру і Рамадзі. У словы, што магутныя брытанскія ракеты ўсё зменяць цяжка паверыць. Іншымі словамі, я не думаю, што нашыя бамбаванні штосьці зменяць у рэгіёне».

У адказ кіроўная партыя ліберал-дэмакратаў заявіла, што далучацца да барацьбы з ісламістамі трэба было яшчэ ўчора. Але і цяпер момант не страчаны.

ДЖЭЙМЗ КЭМЕРАН, ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР ВЯЛІКАЙ БРЫТАНІІ:«На мінулым тыдні ўся міжнародная кааліцыя задзейнічала ў аперацыях усяго 26 самалётаў. Брытанія дадасць восем «Тарнада», што дасць нам прыкладна адну чацвёртую ўсіх кааліцыйных сілаў. У нас ёсць надзвычай магутны патэнцыял па нанясенні ўдараў высокай дакладнасці».

У выніку пастанову прынялі. І ўжо менш, як праз тры гадзіны брытанскія шматмэтавыя знішчальнікі «Тарнада» вылецелі на першую місію з авіябазы ў Кіпры. Тым часам у Сірыі працягваецца вайна ўсіх супраць усіх. «Ісламская дзяржава» апублікавала відэа пакарання нібыта расейскага шпіёна і ізноў прыгразіла тэрактамі Крамлю. А антыасадаўскія паўстанцы заяўляюць, што расейцы працягваюць бамбаваць перадусім іх, а не ісламістаў.

ПРАДСТАЎНІК СІРЫЙСКАГА РЭВАЛЮЦЫЙНАГА КАМАНДАВАННЯ:«Адсюль, з гэтых гор, з гораду Хама мы працягваем сваю барацьбу. Мы не саступім перад захопнікамі. Адсюль мы адкажам Расеі. Адсюль мы прынясем свой адказ Башару аль-Асаду і Уладзіміру Пуціну: мы не баімся вашых самалётаў, вашых жаўнераў і танкаў. Вы пабачыце, што адбываецца, калі Алах на нашым баку».

Расея ж працягвае і іншае, не вайсковае змаганне. Міністэрства абароны апублікавала здымкі са спадарожніка, што нібыта паказваюць калоны грузавікоў з нафтай, якія з «Ісламскай дзяржавы» едуць у Турцыю. Раней прэзідэнт Раджэп Эрдаган заявіў, што сыдзе з пасады, калі Крэмль прадставіць доказы гандлю Турцыі з ісламістамі. У Расеі кажуць, што ў гандлі нафтай з ісламістамі замешаная сям’я турэцкага лідара. Анкара адказвае…

АХМЭТ ДАВУТАГЛУ, ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР ТУРЦЫІ:«Апошнія заявы расейскіх медыяў і ўладаў нагадваюць мне часы маладосці. Штодня савецкая прапаганда выходзіла з новай хлуснёю. Яны верылі ўва ўласную хлусню і спадзяваліся, што свет таксама ім паверыць. 25 год пасля Расея вяртаецца да захадаў родам з Савецкага Саюзу, пра якія, падавалася, усе забылі».

У дадатак прэзідэнт Турцыі заявіў, што мае ўласныя доказы гандлю з тэрарыстамі. З іх нібыта вынікае, што сама Расея купляе нафту ў ісламістаў. Тым часам Уладзімір Пуцін называе турэцкія ўлады «клікай», ды абяцае, што супраць Анкары рыхтуюцца новыя абмежавальныя захады. Падрабязнасці расейскі лідар не раскрыў.УШ, «Белсат»