Псіхолаг: «Усміхаюцца людзі, якія сябе трэніруюць усміхацца»


Шэсць гадоў таму тагачасны генсек ААН Пан Гі Мун даў старт новаму міжнароднаму святу – Дню шчасця. Сёння ААН апублікавала чарговы штогадовы ўсясветны рэйтынг шчасця. Беларусь у ім, на жаль, зноўку апусцілася долу, заняўшы толькі 81-е месца. Летась мы былі на 73-й пазіцыі, а ў 2015-м – на 59-м. Што ж з намі не так? У Студыі аўтарка 22 кніг па псіхалогіі Дзіяна Балыка.

«Ёсць некаторыя абставіны нашага клімату і нашага менталітэту, якія перашкаджаюць нам усміхацца. Па-першае, у нашай краіне вельмі мала сонца. Гэта перашкаджае выпрацоўваць нам сератанін – гармон шчасця. Але акрамя гэтага, мне падаецца, усміхаюцца людзі, якія сябе трэніруюць усміхацца. […] Для таго, каб быць шчаслівым, трэба трэніраваць у сабе пазітыўнае мысленне. Калі мы прыходзім у тэатр ці балет і бачым, як прыгожа танчаць балетныя танцоры, мы не задумваемся, што за гэтай лёгкасцю стаіць агромністая праца. Таму каб быць шчаслівымі і ўсміхацца – трэба працаваць…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu