Псіхолаг: У калектыўнай свядомасці дзедаўшчына – гэта традыцыя


Вымаганне грошай, гвалт і здзекі. Пасля смерці ў Печах Аляксандра Коржыча на свет выйшлі жахлівыя факты пра беларускае войска. Следчы камітэт распачаў шэраг крымінальных справаў. Падазраваныя – пад вартай, але эксперты перакананыя, што гэта не зменіць самой сістэмы. Чаму маўчаць тыя, супраць каго скіраваны гвалт у войску? Пра гэта ў «Гарачым каментары» распавядае псіхолаг Людміла Мірзаянава.

«У калектыўнай свядомасці дзедаўшчына – гэта традыцыя. Яна не добра, яна злая. І прывяла да таго, што гэта стала крымінальным злачынствам. Гэта ўжо не проста тэхналогія выхавання дысцыпліны і падрыхтоўкі жаўнераў да абароны радзімы. Гэта тэхналогія забойства асобы, – кажа псіхолаг.

»Маўчаць бацькі, маўчаць жаўнеры. Маўчыць многія, хто гэта назіраў. І маўчаць не толькі таму, што сведкі. Узяць хаця б роту. Яны многія, калі не ўсе назіраюць. Але эфект сведкі кажа пра што, у псіхалогіі, – калі бачаць многія, яны маўчаць, хай прымае меры нехта іншы«.

Цалкам размову з Людмілай Мірзаянавай глядзіце ў відэа