«Прызначэнне прадстаўніцы АГП не змог бы ўгадаць ніхто апроч Ярмошынай»


96 % – газета «Наша Ніва» у сваім папярэднім прагнозе практычна цалкам адгадала склад Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання – на 106-ці са 110-ці выбарчых акругаў.

Без інтрыгі – практычна паўсюль электаральную перамогу атрымалі прызначэнцы ад улады. Пры гэтым на шэрагу акругаў у асноўны дзень выбараў была зафіксаваная перавага апазіцыйных кандыдатаў, якія, аднак, засталіся па-за бортам нібыта праз татальны разгром у часе датэрміновага галасавання.