54 % Прыёмнае дзіцё: два фіналы – шчаслівы і трагічны


Прыёмнае дзіцё ў сямʼі – што гэта бласлаўленне ці бясконцыя праблемы?Аліна Коўшык і Каця Барушка разбіраюцца чаму ў Беларусі не зніклі дзяржаўныя дзіцячыя дамы і як гэта быць прыёмнай мамай.Загадам кіраўніка дзяржавы сёлета ў нашай краіне мусілі знікнуць дзіцячыя дамы, а дзеці – знайсці сапраўднае цяпло ў прыёмных семʼях. Выдатная задумка. Час прайшлоў. Прыёмных сем’яў паболела, але замест партнёрскай супрацы гэтыя святыя мамы часам адчуваюць сябе рабамі дзяржавы. Што пайшло ня так?Аліна Коўшык сустракаецца з прафесійнаю мамай Аленай Кашынай, якая гадуе братоў Улада і Стаса – чацвёртага і пятага па ліку з тых, каго ўзялі з дзіцячага дому, а яшчэ прафесійнымі юрыдычнымі радамі дапамагае прыёмным бацькам па ўсей Беларусі.Каця Барушка распавядае пра адну дзяржаўную практыку «як можна раздавіць шматдзетную сям’і ў некалькіх простых і бязлітасных кроках».Цяпер у нашай краіне ля 20 тыс. сіротаў. Толькі чвэрць з іх гадуецца ў інтэрнатах. Рэшта атрымлівае альтэрнатыўную сямейную апеку. А гэта апякунства, прыёмная сям’я ці дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Ува ўсіх гэтых выпадках дзяржава робіць штомесячныя выплаты на ўтрыманне дзіцяці. Бацькі ў прыёмнай сям’і ды дзіцячых дамах сямейнага тыпу атрымліваюць заробак. У сярэднім гэта ад $ 150 да 300 – у залежнасці ад колькасці дзяцей.Мама траіх дзетак, прафесіянальны педагог і сацыяльная работніца, Наталля Янушкевіч за больш як 20 гадоў працы ў гэтай сферы вяла курсы для прыёмных бацькоў, супрацоўнічала з дабрачыннымі арганізацыямі, прыняла ў сваю сямʼю на розныя тэрміны больш за 10 дзяцей. І дапамагла ўладкаваць у іншыя семʼі яшчэ больш. У 2010-м Наталля адчыніла дзіцячы дом хатняга тыпу. Шмат хто з ейных гадаванцаў – інваліды. У 2014 годзе аднаму з ейных падапечных, хлопцу з ДЦП, споўнілася 18.Кватэры для Змітра і магчымасці працягваць адукацыю Наталля дамаглася. Цяпер хлапец вучыцца ў Віцебску на аператара тэхнікі для вытворчасці абутку. А вось у сям’ю Наталлі завіталі праблемы.Адначасова жанчына пачала змагацца за тое, каб сіротам з інваліднасцю ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу выплочвалі пенсію. Спрэчкі і дзёрганні дзяржаўных ўстановаў далі плён, атрымалася. Але ў той самы час змянілася заканадаўства. З бестэрміновых кантрактаў з прыёмнымі бацькамі дзяржава перайшла на кантракты тэрмінам адзін-два гады. Наталля спадзявалася, што пераафармленне папераў яе датычыць не будзе, бо дамова была падпісаная два гады таму, але марна.Дамову з Наталляй памянялі з бестэрміновай на гадавую. А пасля пастанавілі не працягваць. У той момант старэйшыя дзеці былі ў летніку. За некалькі дзён да канца змены іх проста перанакіравалі ў іншыя семʼі, не дазволіўшы нават годна развітацца. З Наталляй застаўся толькі адзін маленькі хлопчык. Яна кінула ўсе сілы на тое, каб яго ўсынавіць…

Глядзі таксама
Каментары