Прывід Саюзнай дзяржавы пагражае Еўропе


У рытме працоўных рэкордаў і дасягненняў краіна сустракае юбілей Саюзнай дзяржавы. Але «варожы ГасДэп» і «загніваючая Гейропа» лопаюцца ад зайздрасці.Рызыкуючы жыццём, Даша Зялінская і ейны сябар Крумкач Менскі паспрабуюць спыніць прывід Саюзнай дзяржавы Беларусі ды Расеі, што дасюль блукае па Еўропе, абмяркуюць якасць і сімвалізм выступу беларускага прадстаўніка на «Еўрабачанні», разам з Трубадурамі паразважаюць пра цяжкі лёс беларускіх алігархаў, а таксама паназіраюць за тым, як мадам Пачвара даносіць кампетэнтным органам на суседку, якая дазволіла сабе набыць футра.