Размова дня Прыватызацыя па-беларуску: у працоўных менш за 1 % акцыяў


Беларуская ўлада панічна баіцца рэвалюцыі, але працягвае адзначаць дзень кастрычніцкага перавароту, суды выносяць рашэнні па рэзанансных справах, мацней гучыць тэма прэзідэнцкіх выбараў.

Святлана Калінкіна абмяркоўвае падзеі тыдня з актывістам з Полацку Генадзем Воранавым і намеснікам старшыні партыі БНФ Аляксеем Янукевічам.

Плакат «Далоў самадзяржаўе!» стаў нагодай для затрымання двух чалавек, якія выйшлі на плошчу Леніна ў Горадні 7 лістапада. Пры гэтым пытанні з лозунгаў стогадовай даўніны і сёння гучаць актуальна.

«Фабрыкі працоўным… Прыватызацыя не дала магчымасці працоўным атрымаць хоць нешта. На прыкладзе Віцебскай вобласці магу сказаць, што працоўныя атрымалі менш за палову працэнта ў далях ААТ, якія ўзніклі ў выніках прыватызацыі», – зазначыў актывіст з Полацку Генадзь Воранаў.

Намеснік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч зазначыў, што акрамя эканамічных пытанняў сёння першаснымі з’яўляюцца пытанні незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Якім чынам іх вырашаць? На гэтыя ды іншыя пытанні шукайце адказ у праграме «Размова тыдня» са Святланай Калінкінай, актывістам з Полацку Генадзем Воранавым і адным з лідараў партыі БНФ Аляксеем Янукевічам.

Глядзі таксама
Каментары