Нараджаць – абавязак ці выбар?


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Адныя жанчыны нараджаюць школьніцамі-студэнткамі, іншыя – у рызыкоўныя сорак гадоў. Хтосьці сваёй галоўнай роляй у жыцці бачыць у тым, каб стаць і быць мамай – для аднаго, двух, трох, а то і болей новых людзей. А нехта адкладае роды дзеля кар’еры або геданізму на нявызначаны тэрмін або наагул выбірае існаванне без дзяцей. Тэма сённяшняга «Прывату» з Валярынай Куставай – «Нараджаць – абавязак ці выбар?».

Госця ў студыі – маладая маці Марыя Пятроўская. Яна, па адукацыі дзіцячы псіхолаг, не планавала мець сваіх дзяцей ніколі. Не хацела дзяцей, але калі «здарылася», яна пастанавіла нарадзіць, хаця не была падрыхтаваная да ролі маці. «Першыя два месяцы – гэта было проста пекла!», – кажа жанчына. Ці кожная жанчына павінна нараджаць? Ці гэта абавязак перад грамадствам або мужам? А мо выбар, які трэба зрабіць свядома і адказна?

Распублічванне нашых герояў – глядзіце ў поўным відэавыданні.

Як сям’я з чайлдфры ператварылася ў «тата, мама, я»? Які выбар зробіць наша гераіня, калі раптам здарыцца другая цяжарнасць – будзе аборт? Ці гатова ўсынавіць дзіця? Як выходзіла з пасляродавай дэпрэсіі? Адказы – у выданні.

Экспертка праграмы – гендарная экспертка Юлія Міцкевіч пра пазіцыю чайлд-фры як пра асэнсаваны і адказны выбар. У чым плюсы і каму неабходная для гарманічнага існавання гэткая пазіцыя?

Яшчэ адна гераіня выдання – шматдзетная маці, бізнес-вумен Така Ціханава.

Што абярэ наша галоўная госця : секс – для працягнення роду або сужэнскі абавязак? Стварыць прытулак – для дзяцей або коцікаў? Дзіця або муж? Другое дзіця або другога ката? Віно з сяброўкай або мульцікі з дачкой?

Заклікаем, дзяўчаты, мамы дзяўчат, мужчыны, хлопцы, таты, пішыце нам у «Прыват» пра вашыя развагі наконт дзяцей і кар’еры з жыццём для сябе. Камусьці гэта можа дапамагчы. Спадзяемся, што карыснай будзе і нашая сённяшняя праграма.

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Наступнае выданне чакайце 19 кастрычніка.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.