Прыват №12. Жыццё ў натуры: экалогія


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Пра экалогію і здаровы лад жыцця сёння гаворыцца шмат. Не АЭС! Беражыце лес! Сартыруйце смецце! Спажывайце натуральнае! Пакуль нехта чакае эпохі электрамабіляў, ёсць і тыя, хто ўжо сёння вядзе цяжкую барацьбу з пластыкам і карыстае з сонечнай энергіі. А вам па сіле кінуць фастфуд і перасесці на ровар? Вы таксама хочаце зберагчы Зямлю для нашчадкаў і жыць здарова і здорава? Тады для Вас – тэма новага «Прывату» з Валярынай Куставай – «Жыццё ў натуры».

Распублічванне нашых герояў – глядзіце ў поўным відэавыпуску:

Госця ў студыі – экалагістка, юрыстка «Зялёнай сеткі» Іна Панчкоўская. Яна раскажа пра свой прафесійны і экалагічны досвед, а таксама пра нечаканыя прыватныя цікавосткі і раскажа, як скіроўвае сваё лібіда на карысць Планеты…

Як мяркуеце, ці здолее наша госця адрозніць вясковыя і фабрычныя яйкі? Тады – глядзіце.

Экспертка праграмы — фуд-коўч Ксенія Вяцкая ў якасці эксперыменту пакажа, як карысна і нядорага закупіцца на Камароўскім рынку.

А эканалічны актывіст і раварыст Кірыл Кудравец на прыкладзе сваіх калег і сябе самога падкажа, як зрабіць першыя крокі да эканалічнага жыцця.

Якія матывы і ідэі пераследуюць людзі, што лічаць сябе экалагістамі? Выратаваць планету альбо падоўжыць сваё жыццё? Якая розніца між крамнымі і вясковымі экалагічны чыстымі прадуктамі? Ці дарагое задавальненне жыць у эка-стылі? Што такое фрыганства і як бяспечна ўжываць ежу са сметнікаў? Міф ці праўда, што эка-жыццё – стэрыльнае і дарагое? Што кожны з нас можна ў паўсядзённасці змяніць, каб быць больш ашчадным для навакольнага асяроддзя? Пракладкі і прэзерватывы – ці экалагічна іх выкарыстоўваць альбо праз іх утвараюцца азонавыя дзюркі? Ці цяжка знайсці сабе аднадумцаў экалагістам? Якімі натуральнымі сродкамі можна замяніць касметычную хімку дзяўчынам? Як пісьменна сартаваць смецце і карыстацца вадой і электраэнергіяй? Пра тое, з чаго жыццё ў натуры можа пачаць кожны.

Каго абярэ наша госця ў спадарожнік жыцця: дрывасека або нафтавіка? Што абярэ – сыць посуд пасля масавай вечарынкі – пяском або «фэры»? Паедзе ў Парыж ці Прагу на ровары ці машынай? На спатканне пойдзе з макіяжам хімічнай касметыкай або без макіяжу? Выратуе дрэва або жывёліну?

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у «Фэйсбуку», «вКонтакте», Твітары ды «Інстаграме». Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хачтэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Наступнае выданне – чакайце 5 кастрычніка.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.