Прывабны экзашкілет


У канструкцыі ўжытыя адмысловыя электрарухавікі, а ўся канструкцыя дадаткова мацуецца на рамяні і сцёгнах.

Прылада актывуецца, калі чалавек пачынае ісці: энергія ад матораў перадаецца на ногі і надае крокам чалавека дадатковую пругкасць. У выпрабаваннях экзашкілету ўдзельнічалі сямёра добраахвотнікаў, якія ішлі з хуткасцю 1,5 метра на секунду і неслі груз прыкладна роўны 30 % ад іх вагі.

У выніку высветлілася, што з уключанай сістэмай удзельнікі марнуюць у сярэднім на 7 % менш энергіі ў параўнанні з кантрольнай групай групай людзей, якія проста ішлі побач з гэткім жа грузам. Карыснасць падобнага дэвайсу пакуль не вельмі вялікая ў параўнанні з коштамі, але канструкцыя гэтага экзашкілету не мае грувасткіх металічных элементаў таму падаецца даволі мініяцюрнай і прывабнай.

Кірыл Смяглікаў

Таксама ў выданні:

  • Футурал для сэрца. Міжнародная група навукоўцаў стварыла мяккага робата, які здольны эфектыўна судзейнічаць скарачэнням хворага сэрца.
  • Беспілотны вандалізм. Падобна, дроны ў хуткім часе стануць вялікай праблемай для камунальнікаў: з іх дапамогай навучыліся маляваць графіці.
  • Зонд New Horizons. НАСА паказала каляровае відэа, набліжэння і «пасадкі» касмічнага апарату на Плутон.