Прышчэпкі і аўтызм: разбіраемся ў пытанні


Пра стэрэатыпы і страхі, звязаныя з аўтызмам, – «Размова Калінкінай» з выкладчыцай Вольгай Светлаковай.

Красавік – месяц распаўсюджвання інфармацыі аб аўтызме. Для педагога Вольгі Светлаковай гэтая тэма не абмяжоўваецца часавымі межамі, бо яна шмат гадоў займаецца інклюзіўнай педагогікай і працуе з асаблівымі дзецьмі. Госця праграмы зазначае, што за апошнія гады людзей з дыягназам «аўтызм» пабольшала. Пакуль навукоўцы не могуць назваць дакладных прычынаў узнікнення гэтага разладу. Высокая імавернасць таго, што аўтызм звязаны з дрэннай экалогіяй. А вось з прышчэпкамі ўсё досыць складана.

«Ва ўсім свеце назваць дакладную прычыну, чаму ў дзіцяці праяўляюцца рысы аўтыстычных парушэнняў, немагчыма. Існуе шэраг тэорыяў – ёсць тэорыі больш даказальныя, ёсць менш даказальныя. На сённяшні момант дакладна вызначана, што сама прышчэпка, калі ў дзіцяці не было схільнасці, няма гэтага парушэння развіцця, не выкліча аўтызму. Але справакаваць… Гэта можа быць рэакцыяй арганізму на прышчэпку, на грып, на іншае захворванне», – зазначыла Вольга Светлакова.

Больш пра тое, чаму аўтызм – не хвароба, глядзіце ў поўнай версіі праграмы «Размова Калінкінай» з Вольгай Светлаковай.