Прымусіць беларусаў да інтэграцыі. Што Лукашэнка і Пуцін хочуць змяніць у Канстытуцыі?


Аляксандр Лукашэнка збіраецца да Уладзіміра Пуціна на фоне пратэстаў, якія не скончваюцца. Што кіраўніку Беларусі трэба ад гаспадара Крамля і наадварот?

«Прасвет ZOOM» з Сяргеем Пелясою, юрыстам Ігарам Рынкевічам, сустаршынёй аргкамітэту Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць ды Ігарам Тышкевічам, аналітыкам Украінскага інстытуту будучыні. Як Крэмль расколвае беларусаў, пра таямніцы зменаў у Канстытуцыі ды ці Захад з Кітаем паўстрымаюць Пуціна? У праграме:

  • Ці любая рэвалюцыя прыводзіць да таго што ліецца кроў, як заявіў Уладзімір Макей
  • Ці Макей з Лаўровым могуць зняць супярэчнасці паміж грамадствам, пратэстоўцамі ды кіраўніцтвам Беларусі?
  • Што Лукашэнку трэба ад Пуціна і наадварот?
  • Расейскія паліттэхнолагі расколваюць беларусаў, каб прымусіць да інтэграцыі
  • Міжнародныя гарантыі незалежнасці ды Будапешцкі мемарандум
  • Міністр абароны Хрэнін у Маскве, а Святлана Ціханоўская ў ААН
  • Што з ваеннымі аб’ектамі Расеі ў Беларусі? Ці Крэмль працісне расейскую базу ў Беларусі?
  • Што і навошта Лукашэнка і Пуцін хочуць змяніць у Канстытуцыі Беларусі?
  • Мяняецца структура беларускага грамадства і бізнесу, а сістэма застаецца старой. Ці варыянт зменаў будзе іранскім ці казахскім?
  • Хто на Захадзе займае адэкватную пазіцыю да беларускага крызісу?
  • Інтарэс Кітаю ў Беларусі. Чаму Пекін паўтарыў пазіцыю Вашынгтону?

Калаж з фота: Valery Sharifulin / TASS / Forum, SPUTNIK / Reuters / Forum

belsat.eu