Прыбытковасць АЭС ў Астраўцы – пад вялікім пытаннем


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQ2RmQ2ROZ3hCUWslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Будаўніцтва згодна з графікам. Першы энергаблок атамнай электрастанцыі ў Астраўцы будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2018 году. Другі распачне працу ў ліпені 2020. Сёлета на будаўніцтва абʼекту прызначана каля $ 450 млн. Але нягледзячы на вялізныя сумы, будаўнікі кажуць, што гэта яшчэ танна.«Гэта адна з самых танных электрастанцыяў, якая ствараецца за мяжою. Бо яна будуецца за рублі, а не за валюту, але тыя ж нормы выкарыстоўваюцца, як і ў развітых станцыях. Агулам сабекошт АЭС такі ж самы, як і ў Расеі. Таму станцыя адносна танная для Беларусі», – гаворыць выканаўчы дырэктар «АтамЭкспа» Мікалай Шынгароў.На пабудову станцыі Расея выдзеліла Беларусі крэдыт у $ 10 млрд. Разлік жа з будаўнікамі – а гэта расейскі ж «Росатом» – вядзецца ў расейскіх рублях. Атрымліваецца, што праз дэвальвацыю ў Расеі доларавы кошт БелАЭС знізіўся. Але нават нягледзячы на гэта, надалей гучыць пытанне пра эканамічную мэтазгоднасць будаўніцтва на тэрыторыі нашай краіны такога абʼекту.«Мы на сёння маем ад 9,2 тыс. да 10,1 тыс. мегават электраэнергіі. А гэта сведчыць пра тое, што мы ўтрымоўваем каля 2 тыс. мегават лішкаў, якія нам не патрэбны для забеспячэння народнай гаспадаркі», – тлумачыць дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання Марат Афанасьеў.Паводле задумы беларускіх чыноўнікаў, лішняя электрычнасць з астравецкай АЭС пойдзе на экспарт. То бок, станцыя мае стаць не толькі крыніцай таннай электраэнергіі, але і прыносіць у краіну валюту. Але праз тое, што будаўніцтва вядзецца з парушэннямі міжнародных патрабаванняў і нормаў, якія Беларусь абавязалася выконваць, суседняя Літва заклікала партнёраў па Еўразвязе адмовіцца набываць.

«Тут размова пра палітычнае права і эканамічны выбар. Мы проста не станем удзельнікамі рызыкоўнага праекту і не будзем садзейнічаць будаўніцтву сваймі пакупніцкімі сіламі і попытам. Астравецкая атамная электрастанцыя ствараецца побач з Еўразвязам. І таму гэта пытанне і праблема не Літвы, але Еўразвязу»,  -перакананы еўрадэпутат ад Літвы Пятрас Аўшутравічус.

У выніку беларускі бок пайшоў на саступкі і даў магчымасць Міжнароднай агенцыі па атамнай энергіі цягам двух наступных гадоў правесці на электрастанцыі сем стрэс-тэстаў. Варта памятаць, што Астравец – пляцоўка вельмі зручная для экспарту электрычнасці на Захад, бо знаходзіцца непадалёку ад мяжы з Літвою і Польшчаю. Але з іх боку гучыць перасцярога, што ў выніку надзвычайнага здарэння на атамным абʼекце пацерпіць не толькі тэрыторыі Беларусі, але і суседнія краіны.«Новы блок, які будуецца на электрастанцыі – ён пакалення 3+. Гэта значыць пасіўныя і актыўныя сістэмы бяспекі. Улічаны наступствы аварыі на Фукусіме. Таму рэактары дастаткова стабільныя і бяспечныя. Але гэта палепшаны праект, новы, паводле якога Расея стварае атамныя электрастанцыі. Вось цяпер як раз запускаецца аналагічны энергаблок у Расеі на Варонежскай станцыі», – гаворыць Мікалай Шынгароў.Аналогіі з расейскай станцыяй тычацца толькі бяспекі і коштаў. Бо нягледзячы на аналагічныя характарыстыкі і выдаткі, сабекошт выпрадукаванай электрычнасці на БелАЭС будзе ў два разы большы, чым на расейскіх станцыях. Паліва, апрацаванне і захаванне адкідаў – усім гэтым будзе займацца расейскі бок і, натуральна, не бясплатна. Таму замест пазбаўлення ад паставак энергіі з адной крыніцы і зніжэння яе кошту можа атрымацца адваротны эфект.

«Атамнае лобі, гэта тое, на чым можна зарабіць грошы, на гэтым робяць нейкую геапалітыку, гэта безумоўна лабізм расейскага боку. Бо гэта пашырэнне спосабаў уплыву на нашу краіну. Бо з пункту гледжання эканомікі, з пункту гледжання таго, як можна выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі – гэта безумоўна памылка, і памылка на 20-30 гадоў, за якую я думаю, будуць разлічвацца нашыя дзеці», – лічыць эканаміст Яраслаў Раманчук.

Дамоўленасць аб узвядзенні атамнай электрастанцыі ў Беларусі была дасягнутая напрыканцы 2011 году. Тады ж агучваліся разлікі, што АЭС ужо праз 15-20 гадоў акупіць сябе. Але гэтыя рашэнні і меркаванні прымаліся ў той час, калі кошты на нафту і газ былі высокімі. Сёння сітуацыя на энергетычным рынку істотна змянілася. Ранейшыя разлікі сталі неактуальнымі ды не выгаднымі як у эканамічным, гэтак і ў экалагічным планах.Фота на перадпраглядзе: tut.by