Відзьмо-невідзьмо Прэм’ера тыдня: «Тройчы Ікс: Сусветнае панаванне»


Сусветную прэм’еру галоўнай экшн-стужкі сезону зарганізавалі ў мексіканскай сталіцы.

Він Дызель зняў чарговую серыю баевіка «Тры іксы», якую паказалі ў мексіканскай сталіцы.

«Мы зарганізавалі сусветную прэм’еру ў Мехіка, бо гэта не Галівуд. Тут мы пераскокваем з амерыканскага ўзроўню на глабальны», – сказаў рэжысёр Ды Джэй Каруза.

Він Дызель не проста выканаўца галоўнай ролі тут, але і прадзюсар стужкі.

Назва «Тройчы Ікс: вяртанне Ксандэра Кэйджа» нібы падкрэслівае вяртанне самога Віна Дызеля ў цэнтр галівудскай увагі: пасля першага фільма «Тройчы ікс» (2002) Дызель пасварыўся з шэрагам уплывовых прадзюсараў, якія ў выніку яго пачалі байкатаваць.

Тым часам Він Дызель пераадолеў усё, зарабіў шмат грошай і вярнуўся да аднаго з ліку сваіх улюбёных герояў.

У найноўшым фільме Ксандэр Кейдж шукае дэвайс пад назвай «Скрыня Пандоры», які можа ператвараць спадарожнікі на зямной арбіце ў зброю.


«Тры іксы: сусветнае панаванне» (такая назва ў беларускім пракаце) распачынае дэманстравацца ў кінатэатрах з 18 студзеня.

Глядзі таксама
Каментары