Прэм'ера тыдня: Гэры Олдман у ролі Чэрчыля


У свежым выданні Сяргей Філімонаў запрашае пабываць на прэм’еры драмы «Цёмныя часіны» – за ролю Чэрчыля Гэры Олдмана падчас уручэння нядаўніх «Залатых Глобусаў» назвалі «найлепшым акторам года».

Не менш важнай прэм’ерай гэтых дзён у беларускім пракаце вядоўца лічыць «Форму вады» – гісторыю чалавека-амфібіі; стужка перамагла ўвосень на кінафестывалі ў Венецыі. Тады гэтай падзеі быў прысвечаны адмысловы сюжэт «Відзьмо-невідзьмо».