Прэмʼера песні гурту «Vuraj» і калядаванне з музыкамі «Палацу»

Госці першага выдання «Belsat Music Live» – гурт «Vuraj», названы «Героем года – 2016» у беларускай музыцы ў версіі парталу Tuzin.fm.

Міра Шульц гутарыць з Сяргеем Доўгушавым пра запатрабаванасць і актуальнасць народных песень, а таксама пра юнацтва ў Воршы, вучобу ў кулінарным тэхнікуме і калядны стол. Музыкі жыўцом сыграюць тры песні, адна з іх упершыню прагучыць на публіку.

Госці другой часткі праграмы – заснавальнікі стылю фолк-мадэрн, гурт «Палац». З Алегам Хаменкам гутарым пра тое, як святкаваць Каляды ў сучасным горадзе, і слухаем адмысловы калядны сэт ад музыкаў.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • гурт «Vuraj» – «Святы вечар» (працягласць 4,42, музыка і словы народныя)
  • гурт «Vuraj» – «Вэлытай пэрэпылко» (4,46, музыка і словы народныя)
  • гурт «Vuraj» – «І дождж ідзець» (3,59, музыка і словы народныя)
  • гурт «Палац» – «Кола грукатала» (3,31, музыка і словы Алега Хаменкі)
  • гурт «Палац» – «Святы вечар» (3,04)
  • гурт «Палац» – «Merry Christmas» (3,03, музыка і словы народныя)

Больш матэрыялаў

Этна-трыа Троіца ў #BML Stars. Жывы сэт у разбуранай бажніцы ў Беразаўцы

Беларускія рок-гіты на ўсе часы – у студыі #BML

Топ беларускага пост-панку ды індзі. Плэй-ліст ад #BML

Рок па-беларуску. Плэй-ліст ад #BML

Крамбамбуля, Pomidor/off, Super Besse, Nürnberg у зборнай #BML

Haina – рок у новым фармаце ў #BML

«Союз» – супергурт, які грае фэйк-джаз у #BML

Shuma ў BML Premium – новае вымярэнне беларускага фольку