Мова Нанова Прэм’ера маршруту «Адрасы БНР у Менску»


Шыльду ў гонар Беларускай народнай рэспублікі павесілі ў… піўной. Гісторык Павел Дзюсекаў, стваральнік праекту «Вандроўкі ў мінулае», распавядае, чаму мемарыяльная табліца не на будынку, дзе абвесцілі незалежнасць Беларусі. Госць праграмы «Мова нанова» упершыню прэзентуе экскурсію па менскіх адрасах БНР для Глеба Лабадзенкі, Алесі Літвіноўскай і гледачоў перадачы.

Тут заявілі пра незалежнасць

Дом па вуліцы Валадарскага 9. Яго збудавалі ў 1906 годзе як Даходны дом Маліна. 25 сакавіка 1918 г. менавіта на 3-м паверсе, хутчэй за ўсё на сярэднім балконе, а 8 гадзіне раніцы абвесцілі незалежнасць БНР. Аўтарам 3-й Устаўной граматы быў Антон Луцкевіч, адзін са знакамітых братоў, які жыў менавіта ў гэтым будынку.

Насупраць – будынак, цікавы тым, што падчас Першай сусветнай вайны тут знаходзілася Таварыства дапамогі ахвярам. А потым у ім месціўся Беларускі Нацыянальны Камітэт, які ўзначальваў Раман Скірмунт, які на кароткі час – з ліпеня па жнівень 1918 году быў прэм’ер-міністрам БНР.

Раман Скірмунт і Магдалена Радзівіл жылі ў адным доме

Вядомая мецэнатка беларускай нацыянальнай справы Магдалена Радзівіл жыла справа ад Чырвонага Касцёла, што цяпер на Плошчы Незалежнасці. Яна падтрымлівала выданне газетаў ды кніг. Адзінае прыжыццёвае выданне Багдановіча «Вянок» выйшла, дзякуючы ёй.

На якім будынку ўпершыню ў Менску залунаў бел-чырвона-белы сцяг, ды што адбылося пасля ўваходу ў горад нямецкіх войскаў? Глядзіце ў новай серыі «Мова нанова» з Глебам Лабадзенкам і Алесяй Літвіноўскай.

Глядзіце поўнае выданне (відэа вышэй).

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Фота: Сяргей Пеляса, «Белсат»

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары