Праз укіды Масквы ў Беларусі – «парад кандыдатаў» на прэзідэнцтва


Апошнімі днямі паўдзясятка палітычных структур заявілі, што будуць вылучаць уласнага кандыдата на прэзідэнцкія выбары 2020 году.

Ці звязаны такі «парад кандыдатаў» з укідамі расейскіх медыяў? І ці магчыма, што Масква агучыла «настойлівыя рэкамендацыі» Лукашэнку знайсці сабе пераемніка? Нібыта назваць яго трэба падчас сустрэчы з Пуціным у Сочы ўжо 21 верасня.

Лідар беларускіх сацыял-дэмакратаў, якія таксама наважаныя ісці на выбары самастойна, Ігар Барысаў перакананы, што Лукашэнка будзе балатавацца:

«Гэта яго жыццёвае крэда – улада, а ўладу проста так не аддаюць».

Пераемнік жа можа з’явіцца, на думку лідара сацыял-дэмакратаў, толькі з атачэння Лукашэнкі.

Але ці можа наменклатурны кандыдат на замену Лукашэнку быць прабеларускім, а не прамаскоўскім?

Падрабязней пра гэта і іншыя закулісныя варункі насустрач выбарам-2020 – у праграме «Размова дня» Святланы Калінкінай з Ігарам Барысавым.