Праз акумулятарны завод Берасце становіцца апазіцыйным горадам


Берасцейцы працягваюць барацьбу супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. З чым сутыкнуліся пратэстоўцы ў апошнія дні, чаго баяцца міліцыянты і на што павінныя звярнуць увагу ўлады – у студыі «Белсат» распавядае берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк.

«Калі пратэст супраць акумулятарнага заводу працягнецца яшчэ некалькі месяцаў, Берасце стане вельмі апазіцыйным горадам не толькі да мясцовых, але і да нацыянальных уладаў. Людзі расплюшчваюць вочы – яны бачаць, як гэта ўсё працуе, як улады паступаюць з людзьмі, якія пратэстуюць», – кажа Раман Кісляк.

Акумулятарны завод «iPower» будуюць у свабоднай эканамічнай зоне «Берасце». Мясцовыя актывісты сцвярджаюць, што прадпрыемства можа негатыўна паўплываць на экалогію ў рэгіёне. Пад зваротам супраць будаўніцтва заводу падпісаліся 37 тысячаў чалавек.

Глядзіце размову ў «Гарачым каментары»