Праз 25 гадоў пасля смерці Фрэдзі Мэркʼюры


Чвэрць стагоддзя таму памёр славуты спявак гурта «Кўін» Фрэдзі Мэркʼюры, але сам гурт дасюль існуе. Пад канец нулявых мне, нават, падабалася іхная версія з вакалістам гуртоў «Фры» і «Бэд компані» – Полам Роджэрсам. Ён надаваў камандзе мужнасці, суворасці і павялічваў моц блюзавых элементаў у музыцы «Кўін».

А цяпер яны выступаюць з Эдамам Лэмбертам на месцы Фрэдзі. Гэты спявак ганарыцца сваёй бісексуальнасцю, ну а ветэраны з Кўін цешацца, што ёсць хоць хто-небудзь, здольны імітаваць голас іхнага былога вакаліста.

Хтосьці лічыць, што рэшткі гурта «Queen» і Эдам Ламберт – гэта кіч, здзекі…

Распачаўся шырокамаштабны піяр вялікага паўночна-амерыканскага туру «Queen» +Эдам Ламберт, падключылі, нават, найпапулярнейшага апошнім часам у Амерыцы тэлевядоўцу – Джэймза Кордэна. Таго самага, які прыдумаў спевы караоке ў аўто разам з зоркамі.

Тэлеканал CBS, нават, зарганізаваў своеасаблівае спаборніцтва паміж Лэмбертам і Кордэнам за месца вакаліста ў «Queen»… Выглядала ўсё гэта жвава, нават, захапляльна. Сцэнкі стоадсоткава адрэпетавалі, прычым яны атрымаліся смешнымі.

СФ, belsat.eu