Правы чалавека ў Беларусі: «Свабода самавыяўлення пад моцным ціскам»


У ААН праходзіць чарговая сесія Савету па правах чалавека. Слухаецца на ёй і сітуацыя ў Беларусі. З нагоды падзеі мы пазмаўлялі са спецдакладчыцай па пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марын.

«Ёсць некаторыя пазітыўныя змены, якія я адзначыла ў сваёй справаздачы. Гэта адмена артыкулу 193 часткі першай КК – дэкрыміналізацыя асобаў актывістаў за дзейнасць у незарэгістраваных грамадскіх арганізацыях. Аднак эксперты мяне паінфармавалі, што крымінальны артыкул быў зменены адміністратыўным. За тую самую актыўнасць цяпер караюць штрафамі. Гэта не адпавядаем міжнародным стандартам, якія гарантуюць свабоду асацыяцыяў, свабоду сходаў і гэтак далей.

За перыяд майго назірання я магу сказаць, што сітуацыя ўсё яшчэ выклікае заклапочанасць. Напрыклад, 2018 год, людзі выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі, з дзецьмі, не баючыся арыштаў. Але пасля пачаўся працэс БелТА ў жніўні. Гэта вельмі выразны напамінак, што свабода самавыяўлення, асабліва ў медыяпрасторы, усё яшчэ пад моцным ціскам…»

Юлія Лабанава, belsat.eu