Гарачы каментар Праваабаронца: У грамадстве шмат гневу, людзі нікому не давяраюць. Наступнай стадыяй будзе гвалт


З пацярпелага ў абвінавачанага. Берасцеец Сяргей Ярась цвердзіць, што летась супрацоўнікі ў пагонах пры затрыманні зламалі яму рэбры, білі нагамі па тулаве і галаве. Следчы Камітэт узбудзіў крымінальную справу за перавышэнне міліцыянтамі службовых паўнамоцтваў, якую 30 верасня закрыў «за адсутнасцю складу злачынства». Але за дзесяць дзён да гэтага была ўзбуджаная іншая крымінальная справа, супраць самога Сяргея Ярася за тое, што гэта ён збіў міліцыянтаў. У выніку мужчыну затрымалі, змясцілі ў следчы ізалятар і трымаюць там ужо месяц. Маці Сяргея вырашыла, што да справы варта падключыць сродкі масавай інфармацыі.

Алег Волчак, Прававая дапамога насельніцтву:

«Я думаю, што гэта самая сапраўдная кругавая карупцыя: пракуратура – Следчы камітэт. Ну як? У чалавека даказана, я пачытаў матэрыялы, што цялесныя пашкоджанні, даказана, што яны былі нанесеныя на яго тэрыторыі асабістай, даказана, што былі там супрацоўнікі міліцыі… І ўсё, справа рассыпаецца! Зразумела, што калі кіраўніцтва абвінаваціць гэтых супрацоўнікаў міліцыі, то трэба будзе іхнае начальства здымаць з пасадаў, камусьці кар’еру не зрабіць, хтосьці пазбавіцца прэміяў… […] Я ўвогуле дзіўлюся: дзе пракуратура дзелася? Дзе? Сёння ў грамадстве, я вам скажу як праваабаронца, вельмі шмат гневу. Вы ведаеце, што такое гнеў? Наступная стадыя, псіхолаг скажа, – гвалт. Сітуацыя ідзе да нагнятання гвалту. Людзі настолькі не давяраюць увогуле нікому, не толькі міліцыі, увогуле нікому, уладзе, ідзе такое разʼяднанне народу і ўлады…»

Мы запыталіся ў менчукоў, як яны ацэньваюць працу міліцыі?

Фота: Viktor Drachev / TASS / FORUM

Глядзі таксама
Каментары