Праваабаронца: Суддзі сталі ў адным шэрагу з людзьмі ў балаклавах


Калі на вуліцах беларускіх гарадоў сілавікі збівалі мірных грамадзянаў, то ў залах суда «дабівалі» затрыманых. Пра суддзяў і іхную адказнасць у «Размове» гутарку вядуць Святлана Калінкіна і праваабаронца цэнтру «Вясна» Павел Сапелка.

Днямі праваабаронцы цэнтру «Вясна» прадставілі справаздачу, у якой сабраныя вынікі аналізу працы суддзяў падчас масавых акцыяў пратэсту 9–12 жніўня. Былы адвакат, праваабаронца Павел Сапелка зазначае, што кожнае злачынства павінна быць названае, а большасць прысудаў у адміністратыўных справах былі незаконныя.

«Ніколі, на мой погляд, суддзі перад тым, як прыйсці ў ізалятар часовага ўтрымання, перад тым, як убачыць чалавека, у дачыненні якога вядзецца адміністратыўны працэс, па дарозе не чулі крыкаў людзей, якіх катуюць. І вельмі-вельмі рэдка перад суддзямі паўставалі людзі збітыя, у крыві, у брудным адзенні. Некаторыя ў кароткім адзенні, з-за чаго было відаць, як моцна яны збітыя. Задача суддзі і суда была ў тым, каб стаць тым органам, які спыніў бы гэты працэс…» – выказаўся госць студыі.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.