Праваабаронца пра выбухоўку ў берасцейскага актывіста: «Нас хочуць паказаць нейкімі тэрарыстамі»


Працаўнікі ДАІ разам з людзьмі ў цывільным спынілі на шашы пад Берасцем аўтамабіль аднаго з актывістаў змагання супраць будаўніцтва ў ваколіцах гораду кітайскага акумулятарнага заводу. Пры аглядзе аўта Маісея Мазько, як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», нібыта быў знойдзены падазроны пакунак. Была выкліканая аператыўная група, а таксама адвакат.

Праваабаронца Раман Кісляк:

«У машыне знойдзеныя прадметы, падобныя да дробнакаліберных патронаў, а таксама прадмет, які прыпамінае выбухоўку. Я адным з першых прыехаў да Маісея Мазько, калі ён патэлефанаваў і сказаў, што такая сітуацыя, што гэта было яму падкінутае, што гэтага пакунку ў яго не было. Супрацоўнікі ДАІ, калі яго спынілі, усё шукалі ў машыне нешта, невядома, ці то гэта яны падкінулі, ці гэта было зроблена раней. Але яны мэтанакіравана шукалі, пыталіся, ці няма ў вас забароненых прадметаў. І ў выніку знайшлі прадметы, падобныя да забароненых. Я ўспрымаю гэта як намаганне нас дыскрэдытаваць. У нас мірны пратэст, а нас хочуць паказаць нейкімі тэрарыстамі, а Маісей Мазько – найбольш актыўны ўдзельнік пратэсту…»

Працяг размовы – у відэа.

belsat.eu