Праваабаронца: «Мне прыставілі пісталет да галавы і здымалі без адзення...»


Як змагаюцца з тымі, хто супраціўляецца рашэнням улады ў Беларусі, вы зараз пачулі. А вось як гэта адбываецца ў нашых усходніх суседзяў. Алег Казлоўскі – праваабаронца міжнароднай арганізацыі AMNESTY INTERNATIONAL выправіўся ў Інгушэцію, дзе мясцовыя жыхары разам са старэйшынамі пратэстуюць супраць рашэння кіраўніка Рэспублікі перадаць 10% тэрыторыі Інгушэціі суседняй Чачэніі. Тое, што там з ім адбылося ніяк акрамя дзікунствам назваць нельга.

Алег Казлоўскі, праваабаронца, «AMNESTY INTERNATIONAL»:

«Я прыляцеў 5 кастрычніка, на працягу содняў я разбіраўся з настроямі, з пратэстамі. 7 кастрычніка я збіраўся ўжо вяртацца ў Маскву, я меў білеты. У 9 вечара ў нумар гатэлю, дзе я спыніўся, пастукаў незнаёмы, хіба што інгуш, і сказаў, што са мною хоча спаткацца адзін з лідараў пратэсту. Я выйшаў, ён мяне праводзіў да машыны на суседняй вуліцы. У машыне нікога не было, пасля ў яе селі некалькі мужчын, гадоў 25, не падобныя да арганізатараў пратэстаў. Мы прыехалі ў поле, наказалі легчы на зямлі, і сказалі, што калі я паспрабую збегчы – мяне заб’юць. Я лёг на зямлю. Адзін з гэтых людзей прыставіў мне пісталет да галавы і сказаў, што застрэліць мяне. Мяне здымалі на відэа і фота без адзення, хіба што думаючы, што гэта страшны кампрамат…»