Праціўнік «iPower»: Завалім гарвыканкам паперамі


Актывісты ініцыятывы за спыненне пабудовы акумулятарнага заводу кампаніі «iPower» правялі сёння ў Берасці адмысловую прэс-канферэнцыю. Актывіст і блогер Аляксандр Кабанаў – у «Гарачым каментары».

«Берасцейскі гарвыканкам будзе проста завалены заяўкамі на правядзенне мітынгаў-пікетаў. То бок мы зараз прытрымліваемся рамак заканадаўства. Будзем чакаць ад іх адказаў, будзем дзейнічаць строга паводле закону. Вядома, будзем распавядаць гэтую інфармацыю, калі падалі і на што. Мы іх проста завалім гэтымі паперамі. І калі нашыя патрабаванні не задаволяць, парушыўшы тым самым Канстытуцыю Беларусі, будзем падаваць на Берасцейскі гарвыканкам ужо ў Канстытуцыйны суд», – адзначыў Аляксандр Кабанаў.