Гарачы каментар Праціўнік акумулятарнага заводу ў Берасці: «Прыйшла пара прыслухацца да народу!»


А зараз да судовых працэсаў па ўсёй краіне. Пад воплескі залы ў Горадні апраўдалі журналістаў Алеся Дзянісава, Аляксея Кайрыса і Катажыну Ляўдацкую, якіх спрабавалі асудзіць за выраб рэпартажу, якога яны не рабілі. Тым, хто маліўся за абарону Курапатаў у Менску, пашчасціла менш.

Леанід Кулакоў, актывіст «Еўрапейскай Беларусі»:

«Вандалы не дазваляюць сабе рабіць тое, што робіць улада. Яна вырывае крыжы, здзекуецца з бязвінна забітых. І адстойваць прах тых людзей, якія ляжаць там у зямлі, я буду!»

Леаніда Кулакова суд Савецкага раёну Менску пакараў штрафам больш як на 1100 рублёў. Суддзя Валеры Есьман палічыў «несанкцыянаваным мерыпрыемствам» калектыўную малітву дзеля абароны курапацкіх крыжоў, якая прайшла 7 красавіка каля Кафедральнага сабору Менску.

Судовы канвеер працуе і ў Берасці. Да буйных штрафаў прысудзілі чатырох асобаў, якія пратэставалі супраць пабудовы акумулятарнага заводу. Адзін з тых, каго ў Берасці пакаралі буйным штрафам, – актывіст Віталь Казак:

«Усе абураюцца! І ўсе зразумелі што гэты канвеер, калі наказваюць людзей, – па поўнай меры раскручваецца. Рашылі замардаваць людзей штрафамі, садзяць у «кутузку», як звычайна, на некалькі содняў, наказваюць людзей! Тых, хто крычаць, папярэджваюць, выклікаюць па павестках. Канешне, пасля гэтага людзі скаваныя. Але і актыўнасць нашых грамадзянаў мяне абурае. Многія любяць быць у Інтэрнэце, глядзець, што адбываецца, і не выходзяць на вуліцу. Не абураюцца, хоць нас і хочуць атруціць яшчэ раз, як гэта было калісьці з Чарнобылем! Але калі мы будзем хварэць – будзе ўжо позна! Абурае гэты самавольства міліцыі, самавольства судоў, самавольства чыноўнікаў і, калі шчыра, маўчанне грамадзянаў! Не ведаю, чаго гэтыя людзі чакаюць!…»

Працяг размовы – у відэа.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары