Працаўнік супраць начальства: заводскі вар'ят ці адзін у полі ваяр?


Прэцэдэнт: канструктар сталічнага заводу «Пеленг» Алесь Аскерка выйграў суд у адміністрацыі прадпрыемства і афіцыйнага прафсаюзу. Супраць начальства працаўнік запратэставаў, калі пасля выхаду з прафсаюзу яго адлучылі ад зручнасцяў калектыўнай дамовы. Суд стаў на бок Аскеркі.

Ён кажа, што не баіцца далейшага ціску і звальнення з нейкіх прычынаў, бо вырашыў для сябе, што «сітуацыю трэба пераварочваць з галавы на ногі».

«І адзін у полі ваяр. Хоць я разумею, чаму многія сядзяць як мышы пад мятлой. У нас на прадпрыемстве нядрэнныя заробкі, нехта анічога больш не ўмее, сем’і-дзеці», – кажа Алесь Аскерка.

Як паставіліся да ягонага ўчынку калегі – ці не лічаць заводскім варʼятам? Як ён перацягнуў на сваю пазіцыю ідэолага? Пра гэта і цішоткі з «Пагоняй» на працаўніках ААТ «Пеленг» глядзіце ў «Размове дня» вядоўцы Уладзіміра Мацкевіча з Алесем Аскеркам.