Працаўнік IT-кампаніі: я не веру ў лічбавы падлік галасоў


Працаўнік буйной IT-кампаніі распавёў, што лічбавы падлік галасоў – вельмі добрая ініцыятыва. Але беларусы да яе пакуль не гатовыя.

Шмат грамадзянаў уключыліся ў палітычнае жыццё напярэдадні выбараў у Беларусі. Іхныя меркаванні ды погляды сабраныя ў серыі праграмаў «Размова VoxPopuli». «Неабыякавы грамадзянін» – гэтак папрасіў прадставіць сябе герой праграмы «Размова VoxPopuli» Максім Паршута.

«Я працую ў IT-кампаніі, хоць сам ніяк не звязаны з кодам. Я не вельмі веру ў гісторыю пра нейкі лічбавы падлік, бо гэта складана. Гэта велізарная сістэма, і разгарнуць яе для такой колькасці людзей, растлумачыць ім, што трэба не толькі прагаласаваць, але і дадацца ў нейкую сістэму… Мне падаецца, гэта складана. Плюс, яўна гэта не будзе аргументам для ўладаў. Магчыма, як дадатковая крыніца падліку і нейкага пацверджання, як людзі галасавалі, – так. Мне здаецца, гэта класная актыўнасць на будучыню», – патлумачыў госць студыі «Размовы VoxPopuli» ў гутарцы са Святланай Калінкінай і Віталём Цыганковым.

Затое Максім Паршута верыць у тое, што беларусы гатовыя да доўгатэрміновых пратэстаў.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Размова VoxPopuli» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Размова VoxPopuli» выходзіць на «Белсаце» ад 27 ліпеня да 7 жніўня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.