Беларускі свет Праца мары: беларус вучыць ёзе ў Каліфорніі


Улад Кухарчук прыехаў у Амерыку больш за дзесяць гадоў таму з мэтай навучацца ў бізнес-школе «Бэрклі» і граць у паспяховым гурце. Але з цягам часу зразумеў, што гэта не ягоны шлях і знайшоў сябе ў ёзе.

Цяпер Улад і ягоная нявеста Таццяна разам ствараюць школу самаразвіцця, дапамагаюць людзям змяніць стыль жыцця, а таксама знайсці сувязь паміж розумам, сэрцам і целам. Усё для таго, каб асоба магла зразумець сваё сапраўднае прызначэнне ў гэтым свеце.

Іншыя тэмы праграмы «Беларускі свет»:

Беларуска арганізуе палёты на паветраных шарах у Грузіі

Беларуска Ліліяна Благоева жыве ў Грузіі ўжо 13 гадоў.

Цяпер нашая зямлячка арганізуе там палёты на паветраных шарах ў Алазанскай даліне. На вышыні 2 тыс. м над зямлёй Ліліяна Благоева распавяла пра сваё жыццё ў Грузіі.

Паглядзіце, што беларус вырабляе на цэнтральнай плошчы Берліну

Мікалай Вінчэўскі толькі што атрымаў у Берліне вышэйшую адукацыю.

Антраполаг і выпускнік тэатральнае акадэміі родам з Беларусі, у Нямеччыне ён далучыўся да «Чэлендж-клабу». Усім ахвочым, нават асобам, якіх ён сустрэў выпадкова, Мікола дапамагае паверыць у свае здольнасці ды павысіць упэўненасць у сабе.

Глядзіце праграму «Беларускі свет» цалкам:

Глядзі таксама
Каментары