Пратэсты ў Арменіі нагадваюць карнавал


Літаральна ўся Арменія заблакаваная. Пасля ўчорашняга неабрання лідара тамтэйшых пратэстаў Нікола Пашыньяна прэм’ер-міністрам краіны, на заклік апазіцыянера распачаўся тыднёвы агульнанацыянальны страйк. А таму аксамітная рэвалюцыя Пашыньяна працягнецца прынамсі да 7 траўня, калі мае адбыцца другая спроба абрання новага прэм’ера.

Пакуль жа калі блакада дзе і здымаецца, то толькі для таго, каб у Ерэван змаглі праехаць усё новыя і новыя пратэстоўцы.

«Людзі нават загараюць на асфальце. Усе вельмі ўсцешаныя, хаця заблакаваныя шматлікія трасы. Пашыньян анансаваў, што блакаванне будзе ад 8 раніцы да 17 вечара», – паведамляе наш журналіст Аркадзь Несцярэнка, які цяпер знаходзіцца ў Ерэване.

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»