Пратэставая вясна. Чаго апанентам рэжыму не стае для перамогі?

Ёсць гіпотэза, што пратэсты ў Расеі могуць істотна паўплываць на падзеі ў Беларусі.

Эксперты ў студыі абмяркоўваюць гэтую ўзаемасувязь, a таксама наступствы вяртання Святланы Ціханоўскай у Беларусь. Амаль усе не раяць ёй ісці на гэткі крок. Але ў дыпламата Паўла Мацукевіча, былога паверанага ў справах Беларусі ў Швейцарыі, іншае меркаванне.

«Лідарам новае апазіцыі не стае адзінства і мужных крокаў. Вяртанне дакладна не павінна быць самамэтаю. Гэта інструмент для чагосьці, гэта частка нейкае праграмы дзеянняў, – выказваецца спадар Мацукевіч. – Гэта трэба разглядаць як спецаперацыю вяртання. Сусветная гісторыя паказвае, што палітыкі, якія не вяртаюцца, застаюцца на ўзбочыне. Вяртанне – гэта вялікая рызыка, але ў той жа час – магчымасці. Што датычыць Навальнага, то ў яго ёсць план дзеянняў. Ягоныя вяртанне і арышт – частка плану»

«Голас уладаў» і прыхільнікі пераменаў – вочы ў вочы ў студыі «Кожны з нас»

Цягам праграмы дыпламат разважае пра тое, што беларускім апазіцыйным дзеячам бракуе мужных і нечаканых крокаў. Пры гэтым спадар Мацукевіч па-ранейшаму лічыць, што мірны варыянт здабыць перамогу – як след арганізаваная нацыянальная стачка. Ці можа надзвычайна масавая вясновая акцыя змяніць краіну? Эксперты абмяркоўваюць прапанову Паўла Латушкі зладзіць масавую акцыю з крэатыўным сцэнаром. Ці можа гэткі план спрацаваць і забяспечыць перамогу апанентам рэжыму?

«Для перамен сапраўды патрэбна шмат людзей. Але, апроч гэтага, патрэбны зразумелы гэтым людзям план дзеянняў, – пералічвае палітычны аналітык Аляксандр Фядута. – Альбо патрэбныя арганізатары, якія гучна, праз мегафон скажуць: «А цяпер мы ідзем туды і робім гэта». Калі такія людзі будуць ды іхны аўтарытэт будзе вызнавацца вось тым мільёнам, які выйдзе, сапраўды ў нас нешта атрымаецца. Але для таго, каб быў адзіны план, патрэбнае адзінства сярод лідараў».

Самыя абсурдныя рэпрэсіі: суд у кватэры, школьнікі ды 3-гадовае дзіця ў РУУС

Сябра Каардынацыйнае рады і адмыслоўца ў бізнес-камунікацыях Аксана Зарэцкая выказала прафесійнае меркаванне адносна таго, чаму незваротныя працэсы перамогі ўжо запушчаныя, а беларуская рэвалюцыя зменіць нашую ментальнасць да ўзроўню самых топавых і культурных краінаў свету.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку

Эканоміка – у перадінфарктным стане

Экстрэмісцкім прызнаны нават чайны сервіз, але прагнозы – аптымістычныя

Калеснікава, Лосік, Слуцкія: як ламаюць палітычных вязняў