Прасцей забіць, чымся ўладкаваць: што не так з правамі жывёлінаў у Беларусі


Абураная грамадскасць зноў патрабуе навесці парадак у сферы аховы жывёлінаў – у цэнтры Менску з акна выпаў сабака, трэба шукаць адказных. Вядоўца праграмы «Размова дня» Усевалад Сцебурака разам з дырэктарам цэнтру абароны жывёлінаў «Анімалекс» Анастасія Жаўрыд разбіраюцца ў тым, ці змяняецца нешта ў лепшы бок у Беларусі, калі казаць пра абарону жывёлінаў.

Яшчэ некалькі гадоў таму сітуацыя з абаронай жывёлінаў была куды больш складаная. Сёння актывісты дамагліся істотных зрухаў у бок пазітыўных зменаў, але працы дагэтуль шмат, бо змагацца даводзіцца і з прыватнымі парушальнікамі, і з дзяржаваю.

«Сёння мы часта займаемся праблемамі парушэння правілаў адлову і адстрэлу. Калі населенаму пункту пашанцавала і там ёсць пункт часовага ўтрымання адлоўленых жывёлінаў, жывёлінаў звозяць туды. Стан гэтых пунктаў можа быць вельмі розны. У Воршы быў выпадак: валанцёры пачулі, што ў пункце часовага ўтрымання дрэнныя ўмовы для жывёлінаў. Яны прыйшлі, каб зняць усё гэта на камеры, а іх пасадзілі на суткі», – распавядае Анастасія Жаўрыд.

Праблема з пунктамі часовага ўтрымання і адстрэлам датычыць бадай што кожнага жыхара краіны, які мае хатніх гадаванцаў. Бо калі ў горадзе ці вёсцы няма пунктаў часовага ўтрымання, нават сабаку з чыпам заб’юць, а не вернуць гаспадарам. Знойдзеных жывёлінаў там проста няма дзе ўтрымліваць.

Таксама ў «Размове дня»:

  • на што ідуць падаткі на жывёлінаў?
  • чаму кожны ўладальнік сабакі ў горадзе парушае закон?
  • чаму любы чыноўнік можа «замовіць» вашага сабаку?

Фота – Bernadett Szabo/Reuters/Forum