Прапагандаваць здаровы лад жыцця недастаткова, варта продаж алкаголю абмяжоўваць

А вы ведалі, што сёння Усясветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам? Цікава, што пра гэты дзень мала хто ведае, пры тым, што мы з’яўляемся адной з найбольш пітушчых нацыяў у свеце. Што зрабіць, каб беларусы перасталі піць? Лукашэнка цвердзіць, што забароны на продаж не дапамогуць, а таму адмяняе толькі ўведзены ў Менску і рэгіёнах начны «сухі закон». Трэба, маўляў, больш прапагандаваць здаровы лад жыцця. А вось паводле прадстаўніцтва ААН у Беларусі, адным з неадкладных захадаў мае стаць як раз абмежаванне продажу алкаголю. Размаўляем з Віталем Рымашэўскім, БХД