Гарачы каментар Прапагандаваць здаровы лад жыцця недастаткова, варта продаж алкаголю абмяжоўваць


А вы ведалі, што сёння Усясветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам? Цікава, што пра гэты дзень мала хто ведае, пры тым, што мы з’яўляемся адной з найбольш пітушчых нацыяў у свеце. Што зрабіць, каб беларусы перасталі піць? Лукашэнка цвердзіць, што забароны на продаж не дапамогуць, а таму адмяняе толькі-толькі ўведзены ў Менску і рэгіёнах начны «сухі закон». Трэба, маўляў, больш прапагандаваць здаровы лад жыцця. А вось паводле прадстаўніцтва ААН у Беларусі, адным з неадкладных захадаў мае стаць як раз абмежаванне продажу алкаголю. Размаўляем з Віталем Рымашэўскім, сустаршынём аргкамітэту па стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі:

«Няма неабходнасці вынаходзіць ровар. Мы звярнуліся да досведу Швецыі і Фінляндыі. Некалькі дзясяткаў гадоў у гэтых краінах былі істотныя праблемы з алкагалізмам. І паводле іх досведу проста прафілактыкі недастаткова. Неабходна абмежаванне доступу да алкаголю, патрэбна каб коты рэзка павысіліся, іначай прафілактычныя меры проста не спрацоўваюць. І мы прапановаўлі гэта беларускім уладам. Што цікава, практычна ўсе міністэрствы, акрамя мінгадлю, згодныя з намі. А апошні крок Лукашэнкі аб адмене сухога закону – проста папуліцскі крок», – лічыць палітык Віталь Рымашэўскі.

Акрамя алкаголю ўлады робяць стаўку і на цыгарэты. Да канца наступнага году кампанія «Энерга-Оіл» створыць адзіную тавараправадную тытунёвую сетку з трох тысяч гандлёвых аб’ектаў па ўсёй краіне. Агулам інвестыцыі ў развіццё бізнесу ўладальнік кампаніі Аляксей Алексін мае ўкласці не менш за 35 мільёнаў долараў ЗША. А таксама збудаваць яшчэ адну тытунёвую фабрыку пад Менскам. Па ўсёй краіне як грыбы з’яўляюцца спецыялізаваныя шапікі па продажы цыгарэтаў. Дабро на ўсё гэта Аляксею Алексіну даў асабіста Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў снежні летась. Ну і крыху статыстыкі. Амаль 30 адсоткаў беларусаў – гэта курцы. Штогод колькасць хворых на рак лёгкага павялічваецца на 3 адсоткі. Пры гэтым 80 адсоткаў выпадкаў захворванняў лекары звязваюць менавіта з паленнем. Пра Беларусь, зацягнутую цыгарэтным дымам, «Белсат» паразмаўляў з эканамістам, кіраўніком Навукова-даследчага цэнтру Мізэса Яраславам Раманчуком.

Цалкам размова ў відэа

Глядзі таксама
Каментары