Прафсаюзы – Адміністрацыі прэзідэнта: Зазірніце ў лядоўні людзей!


Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч зноў запэўніла, што сярэдні заробак у Беларусі да канца года дасягне $ 500. Адзін з лідараў незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч кажа, што «робяцца гэтыя па пяцьсот» у тым ліку за кошт пастаянных скарачэнняў.

«А ў рэгіёнах заробак $ 300 – гэта вельмі добра. Працы няма. Людзі раз’юшаныя прапагандай. Таму з’язджаюць. Нават настаўнікі ўжо ездзяць працаваць у Расею», – кажа старшыня прафсаюза РЭП.

Фядыніч пагадзіўся з кіраўнічкай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай, што, як бы тое ні было, народ не галадае, але параіў ёй зазірнуць у лядоўні беларусаў: «Хай паглядзіць, як змяніўся рацыён людзей! Яны сталі горш харчавацца! Перастаюць у сталоўкі хадзіць, на бутэрбродах сядзяць».

«Чакайце пратэсты!» – папярэджвае Фядыніч улады.

Падрабязней – у поўным выданні «Размовы дня» са Святланай Калінкінай.