Прафсаюзны актывіст: Праца за Br 1,8 млн заробку – сучаснае рабства


«Такое ўражанне, што МЗС не валодае сітуацыяй у краіне. Бо, на маё разуменне, у нас шмат людзей, якія зʼяўляюцца па факце рабамі. То бок тыя, хто адбывае так званае «лячэнне ў ЛТП» і вымушаныя працаваць за капейкі, па вялікім рахунку гэта рабы таксама», – заявіў Ілля Дабратвор у эфіры «Белсату».

Ён мяркуе, што раб – той, хто вымушаны працаваць за ежу:

«Калі мы паглядзім узровень заробкаў па Беларусі, па Менскай вобласці, то, як я думаю, Br 1,8 млн заробку – гэта сучаснае рабства».

Ілля Дабратвор кажа, што беларусы не ўяўляюць таго, што яны зʼяўляюцца рабамі:

«Вы ведаеце пазіцыю нашага прафсаюз (РЭП): мы лічым, што кантракты – таксама прыкмета рабства. Чалавек, які зараз падпісвае ў Беларусі кантракт, па вялікім рахунку становіцца рабом. Бо праз год, калі ён няўгодны, яго могуць папросту выкінуць на вуліцу без тлумачэння нейкіх прычынаў. Што гэта як не рабства? Ён вымушаны працаваць за Br 1,8 млн, ці можа і меней, і ён не можа падняць галаву».