«Прафесійны аптымізм». Марголін пра прагнозы чыноўнікаў


Не зважаючы нават на тое, што МВФ цвердзіць пра працяг рэцэсіі ў Беларусі ў гэтым годзе, Міністэрства эканомікі прагназуе сёлета рост ВУП. Каментуе эканаміст Леў Марголін.

«Сапраўдны аптымізм – у простых людзей, – кажа Леў Марголін. – Калі б простыя людзі пачулі, што робіцца лепш і становіцца лягчэй жыць – гэта аптымізм. Тое, што кажуць чыноўнікі – гэта прафесійны аптымізм».

Яны павінныя быць аптымістамі паводле абавязку, – кажа адмысловец.

На думку эксперта, «калі чыноўнікі не будуць знаходзіць нейкі плён сваёй працы – Лукашэнка іх звольніць і знойдзе іншых».

Размову Валера Руселіка з Львом Марголіным глядзіце ў «Гарачым каментары».