Праект уладаў атруціць ваду для мільёнаў


Улады Беларусі, Украіны і Польшчы рыхтуюць праект, які можа зрабіць асноўную крыніцу пітной вады для мільёнаў чалавек радыеактыўнай.

Эколагі Беларусі і Украіны б’юць трывогу: рэалізацыя міжнароднага праекту «Е-40» можа прывесці да катастрафічных наступстваў. «Е-40» – назва шматмільярднага праекту воднага шляху ад Чорнага да Балтыйскага мора, які можа нанесці фатальную шкоду экасістэмам Беларусі, Польшчы і Украіны.

Госць «Размовы Цыганкова», эколаг з Украіны Аляксей Васілюк, адмыслова прыехаў у Беларусь, каб разам з мясцовымі калегамі яшчэ раз нагадаць пра тое, чым пагражае экалогіі рэгіёну водны шлях Е-40, і паспрабаваць спыніць яго стварэнне. Водны шлях можа адрадзіць праблемы, якія цудам удалося развязаць пасля чарнобыльскай трагедыі.

«У 1986 годзе, калі здарылася чарнобыльская катастрофа, цудам паспелі вырыць пасткі для ілу ў Кіеўскім вадасховішчы, і ўвесь радыеактыўны іл, які паводкай змыўся, не дайшоў да Кіева. І зараз, калі ў любым месцы ў межах чарнобыльскай зоны (а канал цалкам рассякае яе па дыяганалі) пачаць рыць, то гэты радыеактыўны іл проста падымецца завіссю ў ваду», – тлумачыць Аляксей Васілюк.

Глядзіце ў «Размове Цыганкова» з украінскім эколагам Аляксей Васілюком:

  • Чаму беларускія прадпрымальнікі выступаюць супраць Е-40?
  • Хто называе эколагаў здраднікамі і лабістамі інтарэсаў Расеі?
  • Ці ёсць патрэба ў новым транспартным шляху?