Прадстаўнік незалежнага прафсаюзу: Працоўных не загоняць на працу прыкладамі


Адзіным бяспечным варыянтам выказаць сваю нязгоду з дзеяннямі ўладаў застаецца выхад з афіцыйнага прафсаюзу. Але ці адчувае гэты ўкол дзяржаўны апарат? На гэтае ды іншыя пытанні Святланы Калінкінай у «Размове» адказвае прадстаўнік Незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Ігар Комлік.

Незалежныя прафсаюзы – костка ў горле рэжыму, бо гэта цалкам легальныя і добра структураваныя арганізацыі, што дапамагаюць працаўнікам змагацца за свае правы. Добрая арганізацыя ды падтрыманне дазваляюць расці пратэсту і стачцы.

«Забастоўка, магчыма, адбываецца не вельмі адкрыта. Гэта як вуглі ў вогнішчы: іх не бачна, яны пакрыліся попелам і, падаецца, толькі ледзь-ледзь тлеюць. Але варта толькі кінуць туды галінку, як успыхвае полымя», – выказаўся прадстаўнік Незалежнага прафсаюзу РЭП Ігар Комлік.

Ці варта чакаць новай хвалі пратэсту работнікаў? Улада і надалей будзе заганяць у цэхі прыкладамі? Пра гэта – у «Размове» Святланы Калінкінай з прадстаўніком Незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Ігарам Комлікам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.